Раённы Савет дэпутатаў

   

Расонскі раённы Савет дэпутатаў:

211471, г.п.Расоны, вул. Савецкая, 4

тэл. 8(02159) 5-18-75 - старшыня

тэл.8(02159) 5-23-02- галоўны спецыяліст,

Мурашка Алена Іванаўна

 

 

Вышэйстаячы орган - Віцебскі абласны Савет дэпутатаў

Электронны адрас: Sovet_Rossony@vitebsk.by

Рэжым работы: з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00

выхадныя дні: субота, нядзеля.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў

ФЁДАРАЎ ГЕНАДЗІЙ АКІМАВІЧ

тэл. 8 (02159) 5-18-75

Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”:

  • узначальвае Савет, кiруе яго работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
  • зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
  • склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесiй Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
  • арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
  • прызначае на пасаду і вызваляе ад пасад работнікаў апарата Савета, заключае (падаўжае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
  • запрашае на пасяджэнне Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
  • накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
  • падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэннi;
  • арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
  • арганізуе работу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.Пры неабходнасці ўносіць прапановы па зваротах на разгляд сесii Савета;
  • ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
  • дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год, справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
  • ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства;
  • уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпавядаючых заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
  • узначальвае прэзідыум Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэннi, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
  • прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год, справаздачы аб дзейнасці прэзідыума Савета.
  • ФИОДолжность / Статус
    Фёдоров Геннадий Акимович Председатель Россонского районного Совета депутатов
    Брикса Марина Михайловна Заместитель председателя Россонского районного Совета депутатов
    Варатынский Алексей Леонидович Член президиума, председатель постоянной комиссии Россонского районного Совета депутатов по вопросам местного самоуправления и регламенту
    Некрасова Елена Николаевна Член президиума, председатель постоянной комиссии Россонского районного Совета депутатов по вопросам бюджета и экономического развития
    Бардадынова Людмила Алексеевна Член президиума, председатель постоянной комиссии Россонского районного Совета депутатов по вопросам агропромышленного комплекса и экологии
    Мищенко Ольга Ивановна Член президиума, председатель постоянной комиссии Россонского районного Совета депутатов по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи
    Баннов Павел Николаевич Член президиума, председатель комиссии Россонского районного Совета депутатов по вопросам промышленности, транспорта, развития строительного комплекса, жилищно-коммунального и дорожного хозяйства
  • ФИОДолжность / Статус
    Фёдараў Генадзій Акімавіч Старшыня Расонскага раённага Савета дэпутатаў
    Пуртаў Андрэй Уладзіміравіч Намеснік старшыні Расонскага раённага Савета дэпутатаў
    Заўгародняя Жанна Анатольеўна Намеснік старшыні Расонскага раённага Савета дэпутатаў
    Бельская Святлана Арсеньеўна Член прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі Расонскага раённага Савета дэпутатаўпа пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту
    Брыкса Марына Міхайлаўна Член прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі Расонскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця
    Бардадынава Людміла Аляксееўна Член прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі Расонскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі
    Мішчанка Вольга Іванаўна Член прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі Расонскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі
    Рагачоў Леанід Іванавіч Член прэзідыума, старшыня камісіі Расонскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях прамысловасці, транспарту, развіцця будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі