• Россонщина туристическаяРоссонщина туристическая
  • Россонский районный исполнительный комитетРоссонский районный исполнительный комитет
  • Усадебный дом пана ГласкоУсадебный дом пана Гласко
  • Дом культурыДом культуры
  • г.п. Россоны с высоты птичьего полетаг.п. Россоны с высоты птичьего полета
Главная -  Гостям -  Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна

Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна

Да чытача

Чарговая кніга ў серыіі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» прысвечана Расонскаму раёну. Як і папярэднія выданні гэтай серыі, яна створана на аснове разнастайных дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў, навуковых даследаванняў, розных публікацый у газетах і кнігах, успамінаў удзельнікаў і сведкаў шматлікіх падзей, што адбываліся ў жыцці народа. Усе гэтыя матэрыялы раскрываюць багатую гісторыю краю і яго людзей.

У пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў для кнігі «Памяць. Расонскі раён» прымалі ўдзел мясцовыя краязнаўцы, работнікі архіваў, бібліятэк, музеяў, былыя супрацоўнікі савецкіх органаў, ваенкаматаў, журналісты, навукоўцы, рэдактары энцыклапедыі.

Сіламі шырокай грамадскасці раёна складзены адзін з асноўных раздзелаў кнігі — спісы загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных грамадзян — ахвяр фашысцкага тэрору, а таксама спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі і пахаваны на тэрыторыі раёна. Даюцца таксама звесткі пра землякоў, рэпрэсіраваных у часы сталіншчыны і пасля рэабілітаваных, пра хлопцаў, загінуўшых у Афганістане. Ёсць у кнізе матэрыялы пра знакамітых землякоў — герояў працы, вядомых пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, навукоўцаў і інш.

Безумоўна, стваральнікі кнігі не могуць гарантаваць поўную вычарпальнасць прыведзеных матэрыялаў, асабліва спісаў загінуўшых. Магчымы і некаторыя недакладнасці. Пошукавая работа не спыняецца, адкрываюцца раней закрытыя архіўныя справы, з'яўляюцца новыя звесткі, даследаванні і, адпаведна, новыя імёны, якія з часам знойдуць свае месца ў новым выданні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Расонскі раён».

Расонскі раён

Населенныя пункты Расонскага раёна


Раздзел 1. Ад старажытных часоў – 1917 г.

Раздзел 2. Час барацьбы і выпрабаванняў. 1917 – 1941.

Раздзел 3. Ішла вайна свяшчэнная. 1941 – 1945.

Раздзел 4. 1945 – да нашых дзён.